Знайсці
12.10.2018 / 12:3595РусŁacБел

Лукашэнка — Пуціну: Магілёў — горад не толькі беларускі, але і расійскі

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін перад пленарным пасяджэннем V Форуму рэгіёнаў правялі двухбаковую сустрэчу, паведамляе БелТА.

president.gov.by

«Як і дамаўляліся, мы цвёрда выконваем запланаванае ў пачатку года», — сказаў беларускі кіраўнік.

Ён адзначыў, што цяперашняя сустрэча для прэзідэнтаў Беларусі і Расіі не апошняя сёлета. Яшчэ маюць адбыцца кантакты ў рамках міжнародных самітаў у Астане і Маскве.

 Лукашэнка цёпла вітаў Пуціна ў Магілёве, адзначыўшы, што гэты горад не толькі беларускі, але і расійскі, бо знаходзіцца паблізу расійскай мяжы на ўсходзе Беларусі.

«Заўсёды рады бачыць вас тут. Многае зроблена для гэтага Форуму рэгіёнаў. Прыязджайце ў любы час», - запрасіў беларускі кіраўнік.

У сваю чаргу Уладзімір Пуцін падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за запрашэнне, прадметную арганізацыю сумеснай працы на форуме.

Ён выказаў упэўненасць, што мерапрыемствы і вынікі сустрэч на форуме будуць вельмі карыснымі. Пуцін падкрэсліў, што рэалізацыя дамоўленасцей на найвышэйшым узроўні можа быць паспяховай толькі тады, калі дапаўняецца эфектыўнай працай на рэгіянальным узроўні. «Прамых і эфектыўна арганізаваных кантактаў сапраўды вельмі шмат», - сказаў расійскі лідар.

Пуцін таксама звярнуў увагу на добраўпарадкаванне Магілёва, назваўшы яго прыгожым, і адзначыў у гэтым плане заслугі кіраўніцтва города.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031