У Жлобіне, пакуль пенсіянерка хадзіла на агарод, у яе з хаты скралі $18 тысяч і 400 рублёў. Зладзейку знайшлі праз месяц
Месяц спатрэбіўся аператыўнікам, каб высветліць падазраваную ў крадзяжы 18000 даляраў ЗША і 400 беларускіх рублёў з дома пенсіянеркі, якая жыве ў Жлобіне.
У верасні жанчына выйшла з дома ў агарод, а дзверы на замок не зачыніла. Калі вярнулася ў жыллё, зразумела, што ў доме пабываў нехта чужы. Яна праверыла сваю схованку з грашыма, але не знайшла іх там. Па дапамогу пенсіянерка звярнулася ў міліцыю.
Праз месяц супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі жыхарку Жлобіна 1985 года нараджэння. Частку выкрадзеных грошай, 14350 даляраў ЗША, канфіскавалі і вярнулі пацярпелай. Распачалі крымінальную справу па артыкуле 205 КК Беларусі.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Усіх я ў рот **аў, і мараль вашу таксама». Расіяне расказалі, навошта пісалі даносы ў беларускі КДБ
 17
З праваабаронцаў — у Свята-Елісавецінскі манастыр: як склаўся лёс экс-палітвязня Андрэя Бандарэнкі
 19
Кандыдата ў Каардынацыйную раду ад «Народнай Грамады» выкінулі са спісу, бо ён даносчык. Стукаў на Аўтуховіча
 11
У Ляхавічах думаюць пра Парыж і Лондан
 2
У Расіі на фронт адправілі двух паўлінаў
 1
Сілавікі затрымалі мінскага тату-майстра
 1
Сталічныя шасцікласніцы паштурхаліся на перапынку. Відэа трапіла ў інтэрнэт — у школу прыйшлі сілавікі
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера