Знайсці
05.10.2018 / 09:1910РусŁacБел

У Беларусі стартуе Тыдзень супраць смяротнага пакарання

Як паведамляе праваабарончы сайт www.spring96.org, 5 кастрычніка ў віцебскім бітлз-клубе «Падстрэшак» пройдзе фестываль «Рок за жыццё». Музыкі груп Re1ikt, Teleport, Nizkiz і «Разбітае сэрца пацана» выступяць у падтрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне.

Апоўдні 6 кастрычніка ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Вішнева (Валожынскі раён Мінскай вобласці) пройдзе імша, прысвечаная святому Амброзію Медыяланскаму, вядомаму, у тым ліку сваёй пазіцыяй супраць пакаранняў смерцю. Пачатак а 12-й

7 кастрычніка фестываль «Рок за жыццё» пераедзе ў Мінск. На сцэне сталічнага клуба Re:Public выступяць гурты Nizkiz, Teleport, SnopSnou, «Пятля Прыхільнасці» і «Мутнаевока». Пачатак у 17.30

8 кастрычніка ў мінскай адукацыйнай прасторы Punkt адбудзецца паказ амерыканскай драмы «Забіванне камянямі Сарайі М». У абмеркаванні кінастужкі і сітуацыі са смяротным пакараннем у Беларусі возьмуць удзел актывісты кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» і валанцёрскай службы «Вясны». Пачатак а 19-й

9 кастрычніка ў гомельскім Цэнтры беларускай мовы пакажуць фільм «Годная справа». У кавярні «Гном» у Слуцку ў гэты дзень пакажуць кінастужку «Змоўшчыца». Абодва фільмы прысвечаныя тэме смяротнага пакарання.

10 кастрычніка ў пасольстве Літвы ў Мінску адкрыецца выстава «Кожны мае права ведаць свае правы». У рамках выставы мастачка Таццяна Тур зладзіць перформанс, прысвечаны праблеме вышэйшай меры пакарання, пакутам родных і блізкіх людзей, асуджаных на смерць. Пачатак у 18.00

Увечары таго ж дня ў магілёўскім цэнтры «Кола» адбудзецца форум-тэатр «Куля ад грамадства».

Акрамя таго, у Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання беларускі праваабаронца Валянцін Стэфановіч выступіць на гэтую тэму ў Камітэце па прававых пытаннях і правах чалавека ПАСЕ ў Страсбургу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031