Знайсці
01.10.2018 / 12:388РусŁacБел

Нобелеўская прэмія па медыцыне прысуджана за тэрапію раку

У Стакгольме абвешчана імя ўладальніка Нобелеўскай прэміі па медыцыне і фізіялогіі.

Нобелеўскую прэмію па медыцыне атрымалі амерыканец Джэймс Элісан і японец Тасуку Хондзё за рэвалюцыйную методыку імунатэрапіі ракавых захворванняў з выкарыстаннем Т-клетак.

Ім удалося выявіць, што імунітэт пацыента можна «настроіць» на барацьбу з анкалагічным захворваннем.

Звычайна імунная сістэма самастойна шукае ў нашым арганізме клеткі, што мутавалі, і знішчае іх, не даючы размножвацца. Аднак ракавыя клеткі знайшлі спосаб абыходзіць гэтую натуральную абарону, што дазваляе пухліне хутка расці.

Многія віды раку робяць гэта, актывуючы механізм, які «супакойвае» імунныя клеткі пасля атакі — так у здаровым арганізме рэгулюецца сіла і працягласць імуннага адказу.

Адкрыццё Элісана і Хондзё зрабіла рэвалюцыю ў лячэнні ракавых захворванняў і легла ў аснову новага класа лекавых прэпаратаў, якія не дазваляюць блакаваць імунны адказ. У выніку арганізм змагаецца з клеткамі-мутантамі натуральным шляхам.

Пакуль што ў гэтых лекаў нямала пабочных эфектаў, аднак яны даказалі сваю эфектыўнасць у барацьбе з анкалогіяй. У некалькіх выпадках дактарам удалося вылечыць пацыентаў нават на позняй стадыі раку, якія да гэтага лічыліся невылечнымі.

У аўторак будзе назавана імя лаўрэата па фізіцы, у сераду па хіміі. У пятніцу — прэміі міру. Літаратурны Нобель сёлета не будзе прысуджацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера