Знайсці
17.09.2018 / 18:396РусŁacБел

ТАСС прыпісала пастаяннаму прадстаўніку ЗША словы пра датычнасць Расіі да забойства брата Кім Чэн Ына

Пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Нікі Хэйлі заявіла, што Расія датычная да забойства Кім Чэн Нама, брата лідара КНДР Кім Чэн Ына, паведамляе ТАСС.

«Калі Паўночная Карэя выканала забойства Кім Чэн Нама, гэта было пры садзейнічанні Расіі, якая перадавала біялагічныя рэчывы Паўночнай Карэі», — сказала Хэйлі на пасяджэнні Рады бяспекі ААН, прысвечаным санкцыям супраць Пхеньяна.

Нікі Хэйлі дадала, што Расія дапамагала Паўночнай Карэі абыходзіць санкцыі, звязаныя з пастаўкамі нафты, якія ўвяла Рады Бяспекі ААН.

Удакладненне: Агенцтва ТАСС некарэктна працытавала словы пастаяннага прадстаўніка ЗША пры ААН Нікі Хэйлі пра сувязі Расіі з Паўночнай Карэяй.

Насамрэч Хэйлі не вінаваціла Расію ў датычнасці да забойства, а толькі адзначыла, што пасля яго Масква адмовілася рабіць больш жорсткімі санкцыі супраць КНДР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930