Знайсці
07.09.2018 / 11:4521РусŁacБел

Станіслаў Шушкевіч сыходзіць з пасады лідара БСДГ, новым лідарам можа стаць былы член КПБ

У гэтыя выходныя пройдзе VII з'езд партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада», нязменным лідарам якой з 1998 года з'яўляецца Станіслаў Шушкевіч. На з'ездзе будзе абраны новы лідар партыі, Шушкевіч балатавацца не збіраецца.

Фота Волі Афіцэравай

У экс-спікера Вярхоўнага савета Станіслава Станіслававіча зараз праблемы са здароўем, таму на з'езд партыі ён сам, хутчэй за ўсё, не трапіць.

— Шчыра кажучы, мне ўжо даўно не з рукі займацца партыйнай працай — мне 83 гады ўсё-такі, дастала, — кажа Станіслаў Шушкевіч.

— Кажуць, партыю ўзначаліць Сяргей Чэрачэнь, што нядаўна заняў пасаду вашага намесніка. Гэта праўда?

— Я не ведаю, каго абяруць, таму не будзем абмяркоўваць. Справа ў тым, што ў нас вельмі сур'ёзнае тайнае галасаванне, актыўны бюлетэнь, народ у нас вельмі сур'ёзны, дасведчаны і вельмі многае вызначаюць старыя кадры — яны члены Цэнтральнай рады і ў іх перавага дэлегацыі з'езда, таму давайце не будзем апярэджваць падзеі. Колькі будзе кандыдатаў, пакуль сказаць не магу, але сам я вядома балатавацца не буду, трэба разважаць разумна. Я ўжо вельмі даўно не хацеў балатавацца, але калі ўзнікала пытанне, усе казалі: нам з табой лягчэй - мы прабіўныя. Але зараз ужо хопіць, будзем больш прабіўныя без мяне, - кажа палітык.

Пра тое, хто зменіць Шушкевіча на пасадзе лідара партыі, палітык не кажа. Як і пра тое, колькі чалавек будзе прэтэндаваць на гэтую пасаду, пакуль невядома.

Сяргей Чэрачэнь — былы член Камуністычнай партыі Беларусі.

Фэйсбук Сяргея Чэрачня

У 2016 годзе спрабаваў вылучыцца ў дэпутаты Мірашнічэнкаўскай акругі Мінска, але Савецкая раённая выбарчая камісія адмовіла яму ў рэгістрацыі, спаслаўшыся на тое, што 32,1% сабраных Чэрачнем подпісаў за яго вылучэнне былі несапраўднымі. Быў, дарэчы, адным з самых багатых у спісе ахвотных стаць дэпутатам - на той момант, згодна з дэкларацыяй, яго даход складаў 4,3 тысячы даляраў. 21 ліпеня 2018 года падчас сходу Цэнтральнай Рады Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады быў абраны новым намеснікам старшыні цэнтральнай Рады партыі.

Алена Таўкачова, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031