Знайсці
17.08.2018 / 15:2521РусŁacБел

Кіраўнік A-100 выстаўляе запраўкі на продаж

Фота Дар'і Буракінай

Уладальнік групы кампаній А-100 Аляксандр Цэнтэр выставіў на продаж сетку аднайменных заправак. Пра гэта TUT.BY распавялі тры крыніцы ў фінансавай сферы і нафтаперапрацоўцы.

«Даходы ўпалі, бізнэс сціснуўся, даўгі істотныя. Выхады два — альбо прадаць, альбо прыцягнуць інвестара», — сказаў адзін з суразмоўцаў.

«Так, А-100 выставіла на продаж і запраўкі, і нафтабазы. Колькі хочуць? Дорага. Пры такіх надбаўках бізнэс вельмі складаны. Хто можа купіць? Можа, расейцы купяць. Але гэта будзе больш палітыка», — адзначыла крыніца ў нафтаперапрацоўчым бізнэсе.

А-100 — гэта адзіная буйная ў Беларусі сетка АЗС з беларускім прыватным капіталам. Яна налічвае 34 заправачныя станцыі з наборам розных сэрвісаў, гаворыцца на сайце кампаніі. Большая частка заправак знаходзіцца ў Мінску і Мінскім раёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031