Знайсці
08.08.2018 / 21:0613РусŁacБел

Расійскі рубель абваліўся да двухгадовага мінімуму

На фоне паведамленняў аб новых амерыканскіх санкцыях расійскі рубель абваліўся да ўзроўню лістапада 2016 года, паведамляе РБК.

Увечары ў сераду, 8 жніўня, курс расійскага рубля працягнуў падзенне, да 20:10 даляр ЗША падаражэў да 65,2 расійскага рубля.

Такім чынам, расійскі рубель вярнуўся да ўзроўню лістапада 2016 года. 30 лістапада 2016 года таргі за даляр апускаліся да адзнакі 65,39 расійскага рубля.

Біржавы курс еўра падчас таргоў 8 жніўня таксама вырас і дасягнуў адзнакі 75,49 расійскага рубля.

Падзенне адбылося пасля пасля паведамленняў пра планы ЗША ўвесці новыя санкцыі супраць Расіі, якія на гэты раз закрануць аперацыі і актывы дзяржаўных банкаў на тэрыторыі Штатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031