Знайсці
03.08.2018 / 20:087РусŁacБел

У Слуцку кіроўца і кандуктар аўтобуса вярнулі пенсіянерцы сумку з 410 рублямі, якую яна забыла ў салоне

Раніцай у пятніцу, 3 жніўня, случчанка Алена Сагідуліна па дарозе на дачу страціла сумачку, у якой ляжалі грошы і ключы ад кватэры. Яна забыла свае рэчы ў гарадскім аўтобусе №4. Кіроўца вярнуў сумачку гаспадыні.

Алена Сагідуліна распавяла, што яна выявіла прапажу, калі прыехала з мужам на дызелі на дачу.

У Слуцку Алена Кірылаўна праверыла кватэру, сумкі там не было, і паехала на вакзал.

«Іду, і стаіць «чацвёрка», на якой ехала, і падумала, а раптам я ў ёй пакінула. Зазірнула, сядзіць кіроўца. Спытала, ці не заставалася сумачка ў аўтобусе. Кіроўца распытаў мяне, што за сумка, колькі грошай было. Аказалася, што гэта мая, — распавяла Алена Сагідуліна. — Папрасіў пералічыць, што я і зрабіла».

Інфа-Кур'ер

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031