Знайсці
12.07.2018 / 13:161РусŁacБел

Суд у Германіі пастанавіў выдаць Пучдэмона

Генпракуратура германскай федэральнай зямлі Шлезвіг-Гальштэйн у найбліжэйшы час ухваліць выдачу Іспаніі былога кіраўніка каталонскага ўрада Карлеса Пучдэмона. Пра гэта паведаміла ў чацвер журналістам прадстаўнік інстанцыі.

«Генпракуратура ў хуткім часе ўхваліць выдачу», - сказала яна.

Раней у чацвер Вышэйшы зямельны суд Шлезвіга-Гальштэйна дазволіў выдаць Іспаніі Пучдэмона, але толькі па абвінавачванні ў растраце дзяржсродкаў. Суд адхіліў магчымасць яго выдачы па артыкуле «Падбухторванне да бунту». Цяпер у Іспаніі яго не змогуць судзіць паводле гэтага абвінавачаньня.

Пучдемон збег у Брусэль з Іспаніі ў канцы кастрычніка 2017 года пасля правядзення рэферэндуму аб выхадзе Каталоніі са складу каралеўства і абвяшчэння парламентам рэгіёну незалежнасці. 25 сакавіка ён быў затрыманы ў Германіі на шляху з Фінляндыі ў Бельгію пасля выдачы іспанскім судом еўрапейскага ордара на яго арышт па абвінавачваннях у падбухторванні да бунту і растраце дзяржсродкаў.

Зараз палітык знаходзіцца ў ФРГ. Паводле рашэння германскага суду яго выпусцілі на волю пад заклад у € 75 тыс.

tass.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930