Знайсці
10.07.2018 / 22:394РусŁacБел

У Гомелі адключылі святло — і ў адной з кватэр ледзь не памёр мужчына, які быў на штучнай вентыляцыі лёгкіх

У Гомелі некалькі дамоў з-за аварыйнага адключэння на падстанцыі засталіся сёння без святла. У адной з кватэр знаходзіўся мужчына, падключаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Без электрычнасці апарат не працуе, але на дапамогу прыйшлі ратавальнікі, паведамляе МНС.

У Гомельскае гарадское падраздзяленне МНС паступіла паведамленне, што 58-гадоваму мужчыну неабходна дапамагчы забяспечыць электрасілкаванне апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Работнікі МНС пры дапамозе пераноснага генератара здолелі гэта зрабіць. Жыццю мужчыны больш нічога не пагражала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031