Знайсці
21.06.2018 / 10:4432РусŁacБел

Фігурантка скандалу ў Курапатах Стэла Чыркова не працуе ў нідэрландскай кампаніі, прадстаўніцай якой сябе называе 

Былая вядучая БТ, грамадзянка Расіі Стэла Чыркова, якая разам з мужам Іванам Ермаковым на машыне «Мазда» наехала на двух жыхароў Мінска, што пратэставалі супраць адкрыцця рэстарана «Паедзем, паядзім», не працуе і ніколі не працавала ў нідэрландскай кампаніі, прадстаўніцай якой яна сябе называе.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік нідэрландскай кампаніі Mammoet з аддзелу па этыцы і скаргах Ёхан Герыц.

Стэла Чыркова і Іван Ермакоў.

Раней Чыркова ўказвала, што з'яўляецца супрацоўніцай расійскай даччынай кампаніі Mammoet Rus.

Мы спрабавалі звязацца са спн. Чырковай, каб атрымаць яе каментар, але яна не падымае слухаўкі.

Чытайце таксама: Пісьменніца, падазраваная ў крывавым забойстве. Займальная біяграфія Стэлы Чырковай, удзельніцы скандалу ў Курапатах

Чытайце таксама: Скандал у Курапатах: колішняя тэлевядучая БТ і яе муж-бізнэсмен наехалі на аўто на двух пікетоўцаў

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера