Знайсці
13.06.2018 / 16:2320РусŁacБел

Беларусь спікіравала на 27-е месца ў рэйтынгу самых пітушчых краін свету. Як так адбылося?

Хоць год таму нібыта займала сумнае 2-е месца.

Уся справа — у падліках. Не факт, што ранейшае 2-е месца мы «заслужылі».

Нагадаем, год таму беларусаў паставілі на 2 месца сусветнага рэйтынгу па спажыванні алкаголю (на першым была Літва). Сёлета мы толькі 27-я, а колькасць выпітага зменшылася амаль на траціну.

Мы сталі менш піць? Насамрэч, не. Ды і рэйтынг нават не за мінулы год, а за 2016.

Спрэчны момант у тым, што Белстат і Сусветная арганізацыя аховы здароўя проста па-рознаму падлічваюць колькасць спажытага алкаголю.

Белстат робіць свае высновы згодна з колькасцю прададзенага алкаголю. І тут зусім іншыя лічбы — меншыя. А Сусветная арганізацыя аховы здароўя абапіраецца на ацэнкі экспертаў. І яе вынікі даўно выклікаюць абурэнне, прычым не толькі «лідараў» рэйтынгу.

Так, па дадзеных Белстата, у 2016 годзе беларусы спажылі 8,8 літра на чалавека. У сваю чаргу Сусветная арганізацыя аховы здароўя заяўляе, што на жыхара краіны ва ўзросце ад 15 гадоў прыйшлося 11,2 літра.

Цікава, што мінулы рэйтынг — той, дзе мы былі на 2-м месцы, — таксама дастаткова спрэчны, бо тое быў прагноз па спажыванні алкаголю на 2016 год.

У 2017 годзе міністр аховы здароўя Беларусі Валеры Малашка ўжо акцэнтаваў увагу на гэтым моманце, але таксама адзначаў, што нават па рэйтынгу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя колькасць алкаголю, які спажываюць беларусы, паступова зніжаецца.

Тое пацвярджаюць і дадзеныя Белстата. У 2015 годзе беларус выпіваў 9,05 літра, у 2014 — 13,94, у 2013 — 14,6. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера