У чарговай краіне забаранілі Uber
Прэзідэнт краіны Эрдаган заявіў, што не дазволяць сэрвісу «разбурыць» бізнэс турэцкіх таксістаў.
Для Uber у Турцыі «бізнэс скончаны». Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Рэджэп Тайіп Эрдаган, паведамляе Daily Sabah.
«У нас ёсць уласная сістэма таксі… Мы самі будзем вырашаць лёс Uber», — сказаў Эрдаган.
Ён дадаў, што ўлады не дазволяць сэрвісу «разбурыць» бізнэс турэцкіх таксістаў.
Падкрэсліваецца, што турэцкія таксісты выступалі супраць Uber, абвінавачваючы яго ў несумленнай канкурэнцыі і незаконных спосабах вядзення бізнэсу.
Адзначым, Uber ужо забаронены ў такіх краінах, як Грэцыя, Славакія, Балгарыя, Данія і Венгрыя. У той жа час дзейнасць сэрвісу абмежаваная ў Францыі, Італіі, Германіі, Японіі і Тайвані.
0
0
0
0
0
0
Маск прыбыў з неабвешчаным візітам у Кітай
 10
У Кітаі выпусцяць копію Tesla Cybertruck для дзяцей
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Салігорску 19-гадовая дзяўчына забіла немаўля
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера