Знайсці
17.05.2018 / 19:5732РусŁacБел

Супрацоўнікі кафэ ў цэнтры Мінска выратавалі пугача ФОТА

Сёння на летнюю тэрасу кафэ «Штолле» на праспекце ў раёне ЦУМа ўпаў пугач, якога заганялі вароны. Работнікі ўстановы выратавалі яго і распавялі Tut.by падрабязнасці.

Супрацоўніца кафэ Вікторыя распавядае, што ў раёне чатырох гадзін дня яны заўважылі, што над летняй тэрасай лятаюць вароны.

— Мы не разумеем, што адбываецца, і да нас з неба проста падае пугач. Мы яго бяром на рукі, заносім у рэстаран і бачым, што ён вырываецца. Мы выходзім з ім назад на летнюю тэрасу, і ён ляціць. Але за ім зноў паляцелі гэтыя вароны. Яны пакружылі хвілін пяць, і ён зноў прыляцеў да нас, але ўжо зваліўся абсалютна без сіл. Мы яго забралі і паклалі ў скрынку.

У пугача было пашкоджана крыло. Вікторыя патэлефанавала ў «Ахову птушак Бацькаўшчыны» і ў Дзяржінспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце. У першай арганізацыі ёй параілі адвезці птушку ў лес, а ў другой — звярнуцца ў Мінскі заапарк. Дзяўчына звязалася з заапаркам і там ёй сказалі прывозіць ім птушку заўтра з 10 да 17 гадзін.

— Наш супрацоўнік забрала яго сабе, да іх прыехаў ветэрынар і сказаў, што ў пугача невялікі удар крыла. Літаральна праз пару дзён з ім усё будзе добра. Мы яшчэ раз патэлефанавалі ў заапарк і дамовіліся, што заўтра а 10 раніцы мы завязем яго туды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031