Знайсці
04.05.2018 / 17:3925РусŁacБел

Бабулі з «атрада Пуціна» знайшлі «ген здрады» ў Дурава ВІДЭА

Пенсіянеркі з руху «Атрады Пуціна» абмеркавалі знешнасць стваральніка месенджара Telegram Паўла Дурава і параўналі яго з Андрэем Уласавым — генералам Чырвонай арміі, які пасля перайшоў на бок нацысцкай Германіі і прызнаны здраднікам, а потым быў пакараны смерцю. Дыскусія апублікаваная на YouTube-канале руху.

У роліку некалькі бабуль сядзяць за сталом і разглядаюць фатаграфіі Дурава ў маладосці і цяпер, параўноўваючы яго твар з рысамі Уласава.

«Уласаў — здраднік наш ваеннага часу, і Дураў. Вы паглядзіце, як яны падобныя! Адзін твар», — прамаўляе адна з актывістак.

Увагу жанчын асабліва прыцягнулі вушныя ракавіны і залысіны: у іх яны разглядзелі «відавочна выяўленую агрэсію». Форма падбародка твараў і Дурава, і Уласава таксама навяла пенсіянерак на думку аб гвалце.

У выніку ўдзельніцы дыскусіі прыйшлі да высновы, што знешнасці асобы «ідэнтычныя» і назвалі гэта падабенства «генам здрады».

Lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера