Знайсці
02.05.2018 / 11:0124РусŁacБел

У Касуце на Вілейшчыне невядомыя вывезлі інфармацыйны стэнд пра вёску, гетмана Піліпа Орліка і Расціслава Лапіцкага

Здарэнне адбылося ў вёсцы Касута, на радзіме ўкраінскага гетмана Піліпа Орліка. Знішчаны стэнд з інфармацыяй пра аўтара першай украінскай канстытуцыі.

Злачынства было здзейснена паміж 27 і 30 красавіка, прыкладна за месяц да дня смерці Піліпа Орліка. Штогод 24 мая ўкраінскія і беларускія патрыёты прыязджаюць ў вёску Касута, каб ўшанаваць памяць сына беларускай зямлі і героя Украіны.

На стэндзе была размешчаная інфармацыя пра гісторыю вёскі і біяграфія ўкраінскага грамадска-палітычнага і вайсковага дзеяча, гетмана Запарожскага войска Піліпа Орліка.

Стэнд быў усталяваны вілейскімі краязнаўцамі 2 верасня 2015 года ля каменя ў памяць Піліпа Орліка, на месцы, дзе ўкраінцы збіраюцца паставіць помнік гетману.

Стэнд не зламалі, а выкапалі і вывезлі на аўтамабілі. На думку сябраў вілейскай суполкі таварыства аховы помнікаў, стэнд знеслі з палітычных прычын.

Некалькімі днямі раней невядомыя заклеілі на стэндэе інфармацыю пра героя моладзевага супраціву Расціслава Лапіцкага.

У Касуце пад Вілейкай нехта заклеіў надпіс «Лапіцкі — герой Нацыянальнага Cупраціўлення» ФОТА

rh.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930