Знайсці
17.04.2018 / 16:3412РусŁacБел

Нягледзячы на пратэсты апазіцыі, Серж Саргсян абраны прэм’ер-міністрам Арменіі

Сёння на спецыяльным пасяджэнні Нацыянальнага сходу Арменіі 77 галасамі «за», 17 — «супраць» экс-прэзідэнт Арменіі, лідар кіруючай Рэспубліканскай партыі Арменіі (РПА) Серж Саргсян абраны прэм'ер-міністрам Арменіі, паведамляе «Радыё Азатуцюн».

Па новай Канстытуцыі Арменіі прэм'ер-міністр з'яўляецца фактычным кіраўніком выканаўчай улады.

Пасяджэнне парламента Арменіі адбываецца на фоне масавых акцый пратэсту супраць абрання Сержа Саргсяна на пасаду прэм'ер-міністра. Пратэсты ўзначальвае апазіцыйны дэпутат, кіраўнік парламенцкай фракцыі «Елк» і лідар партыі «Грамадзянская дамова» Нікол Пашынян.

Сёння з раніцы тысячы грамадзян у розных частках сталіцы праводзяць акцыі грамадзянскага непадпарадкавання, перакрываюць вуліцы, аднак нягледзячы на намаганні апазіцыі спецыяльнае пасяджэнне парламента ўсё ж адбылося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031