Знайсці
11.04.2018 / 23:2616РусŁacБел

Юлія Скрыпаль: Не хачу сустракацца з супрацоўнікамі расійскага пасольства

Брытанская паліцыя распаўсюдзіла заяву ад асобы дачкі атручанага ў Солсберы экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля Юліі. У ім гаворыцца, што дзяўчына «пачынае новае жыццё» і пакуль не хоча бачыць ні супрацоўнікаў расійскага пасольства, ні сваю стрыечную сястру Вікторыю.

У заяве Скрыпаль гаворыцца, што яе выпісалі з лякарні 9 красавіка, але яе бацька па-ранейшаму знаходзіцца ў шпіталі.

«Я знаходжуся ў кантакце з сябрамі і з сям'ёй, і мне распавялі аб прапанове супрацоўнікаў пасольства Расіі аказаць мне любую дапамогу. Пакуль я не хачу звяртацца да іх паслуг, але калі передумаю, то ведаю, як з імі звязацца», — гаворыцца ў заяве.

7 красавіка Брытанскія ўлады адмовілі ў візе Вікторыі Скрыпаль, якая да гэтага моманту стала сталай госцяй расійскіх ток-шоу.

BBC

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031