Знайсці
04.04.2018 / 20:2958РусŁacБел

Віктар Ганчарэнка: Прыязджайце да нас на ЧС і пераканайцеся, што Расія — цудоўная краіна

Галоўны трэнер ЦСКА Віктар Ганчарэнка на прэс-канферэнцыі перад першым матчам 1/4 фіналу Лігі Еўропы з «Арсеналам» адзначыў, што на каманду не ўплывае складаная палітычная сітуацыя паміж Расіяй і Вялікабрытаніяй, перадае з Лондана карэспандэнт «СЭ» Гоша Чарноў.

— Што вы думаеце пра цяжкую палітычную сітуацыю паміж Расіяй і Вялікабрытаніяй?

— Мы павінны думаць аб футболе і займацца толькі гэтым. Спадзяюся, усе будуць думаць пра матч, а не пра пабочныя рэчы. Мы — трэнеры, і павінны думаць пра спорт, а не пра палітыку. Прыязджайце да нас у Расію на чэмпіянат свету і пераканайцеся, што Расія — гэта выдатная краіна, выдатныя людзі і добрыя стадыёны, — сказаў Віктар Ганчарэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера