Знайсці
04.04.2018 / 17:0627РусŁacБел

Маці забітага салдата: «Мы з мужам вельмі хацелі, каб сын пайшоў у войска»

4 красавіка на палігоне пад Мінскам загінуў 20-гадовы салдат тэрміновай службы Дзмітры Удод. Вядома, што ў яго трапілі з танкавага кулямёта.

Як гэта адбылося, высвятляюць следчыя разам з камісіяй Мінабароны.

Падрабязнасці пакуль не агучваюць. Не ведаюць, што здарылася з сынам, і бацькі Дзмітрыя.

«Нам пакуль нічога не сказалі», — кажа Наталля Удод, маці хлопца.

Дзмітрый родам з Калінкавіч. Ён скончыў прафесійна-тэхнічную вучэльню ў Мазыры, па спецыяльнасці тынкоўшчык-маляр.

«Пасля працаваў у розных месцах: у калгасе, на мясакамбінаце, некалькі разоў нават з’ездзіў у Расію «падшабашыць». Яго то забіралі, то не забіралі ў войска, было штосьці з сэрцам. Пасля ўсё ж прызвалі — у маі 2017 года. Трапіў у Печы, у вучэбку, там правёў пяць месяцаў, затым перавялі ва Уручча. Служыў у танкавых войсках, а праз паўгода пасля Дзімы ў войска забралі яго малодшага брата. Таксама ў танкавыя войскі, сёння той служыць у Пячах», — распавяла «Нашай Ніве» Наталля Удод.

Па словах маці, Дзмітрый вельмі хацеў у войска.

«Казаў мне: «Я, мама, больш самастойным стану», — узгадвае жанчына. — Ды і мы з мужам вельмі хацелі, каб сыны адслужылі. Каб сталі сапраўднымі мужчынамі…»

Агулам у сям’і шасцёра дзяцей, двое сёння яшчэ непаўналетнія. Маці працуе качагарам у калгасе «Залатая дуброва» пад Калінкавічамі. Бацька — трактарыст.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера