Знайсці
02.04.2018 / 09:0036РусŁacБел

Лукашэнка павіншаваў з 2 красавіка Пуціна і яшчэ шэсць чалавек разам з Зюганавым

Архіўнае фота kremlin.ru.

Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

«За гады сумеснага будаўніцтва мы дасягнулі значных вынікаў, эфектыўна вырашаючы ключавыя задачы двухбаковага супрацоўніцтва. Сёння Саюзная дзяржава з'яўляецца прыкладам паспяховай інтэграцыі для ўсёй еўразійскай прасторы», - гаворыцца ў віншаванні.

Разам з тым, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, рэаліі сучаснасці ставяць перад дзяржавамі новыя маштабныя мэты. «Перакананы, што з дапамогай ўзгодненай стратэгіі мы зможам ажыццявіць намечаныя праекты і працягнем плённую працу ў імя працвітання дзвюх краін», - падкрэсліў ён.

Лукашэнка таксама накіраваў віншаванні з Днём яднання старшыні старшыні ўрада Расіі Дзмітрыю Мядзведзеву, старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціне Мацвіенка, старшыні Дзярждумы Вячаславу Валодзіна, Патрыярху Маскоўскаму і ўсёйе Русі Кірылу, дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Грыгорыю Рапоту, старшыні кампартыі Генадзю Зюганаву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера