Міліцыя будзе надглядаць удзельнікаў акцыі 25 сакавіка каля Опернага
ГУУС Мінгарвыканкама выступіла са спецыяльнай заявай з нагоды акцыі 25 сакавіка ў Мінску. Дазволеная Мінгарвыканкамам акцыя (мітынг і канцэрт) пройдзе ў нядзелю з 13.00 да 19.00.
Як падкрэсліваецца ў заяве, міліцыянты будуць праводзіць «асабісты надгляд грамадзян і агляд iх рэчаў, у тым ліку з дапамогай тэхнічных і спецыяльных сродкаў». Тыя, хто адмовіцца ад асабістага надгляду альбо агляду рэчаў, не будзе дапушчаны на месца правядзення акцыі. Гэта робіцца ў адпаведнасці з законам «Аб масавых мерапрыемствах».
Гледачам, якія будуць ісці ў Вялікі тэатр оперы і балету, для больш зручнага і хуткага праходу рэкамендуюць ісці праз вуліцу Алаізы Пашкевіч. «Для гэтага неабходна мець пры сабе квіткі на паказ», — дадае прэс-служба сталічнай міліцыі.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Маск прыбыў з неабвешчаным візітам у Кітай
 2
Спыталі ў зорак беларускага ютуба, навошта ім вусы
 1
Аб'явілі дату правядзення фестывалю Тutaka — 2024
 1
Дзе пабываць на майскія выхадныя? Незвычайныя лакацыі ёсць ва ўсіх беларускіх абласцях
 5
Хто такія гагаузы і чаму выступаюць у падтрымку Расіі
 13
«Трымайся, Ігарок, усім цяжка». Найлепшыя твіты тыдня
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера