Знайсці
07.03.2018 / 22:4119РусŁacБел

Павышэнне ўзроўню радыеактыўнага ёду ў Еўропе звязалі з выпрабаваннем новай расійскай зброі

Выданне The Barents Observerапублікавала меркаванне нарвежскага эксперта па ядзернай бяспецы Нільса Бёгмера, які сцвярджае, што павышэнне ўтрымання ёду-131 у краінах Еўропы магло стаць вынікам выпрабаванняў расейцамі ракеты з неабмежаванай дальнасцю палёту, пра якую на пачатку сакавіка казаў Уладзімір Пуцін.

У розны час у мінулым і гэтым гадах радыеактыўны ізатоп ёд-131 быў выяўлены ў Нарвегіі, Фінляндыі, Чэхіі, Польшчы, Нямеччыне, Іспаніі. 

У пачатку сакавіка 2018 года падчас паслання Федэральнаму Сходу Пуцін прадэманстраваў анімацыю з ракетай, якая ляціць на поўдзень праз Атлантыку і паварочвае назад на поўнач ля заходняга ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі. Пры гэтым ён удакладніў, што ракета запускалася з ядзернай устаноўкай, якая ў ходзе палёту выйшла на зададзеную магутнасць і забяспечыла неабходны ўзровень цягі.

Нільс Бёмер лічыць, што пры выпрабаваннях ракеты з ядзернай устаноўкай пэўны выкід радыёактыўнасці мог мець месца. Фізік правёў аналогію з выпрабаваннямі ядзерных рэактараў для амерыканскага атамалёта, калі праз высокі выкід радыяцыі з рухавікоў на палігоне ў Айдаха-Фолз праект прыйшлося закрыць. 

Адзначаецца, што перыяд паўраспаду ёду-131 складае ўсяго 8 дзён, таму яго знаходжанне ў атмасферы можна растлумачыць толькі працай рэактара, у той час як іншыя радыеактыўныя ізатопы, такія як цэзій-137 з перыядам паўраспаду 30 гадоў, «маскуюцца» выкідамі Чарнобыльскай аварыі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера