Знайсці
05.03.2018 / 13:2313РусŁacБел

Лукашэнка зладзіў кадравы ператрус

Аляксандр Лукашэнка 5 сакавіка разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы прызначыў:

Кавальчука Сяргея Міхайлавіча — міністрам спорту і турызму;

Марыніча Леаніда Адамавіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан;

Кобеца Юрыя Віктаравіча — намеснікам старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь.

Ён таксама даў згоду на прызначэнне:

Альшэўскага Вадзіма Іванавіча — намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама;

Атліванава Віктара Адамавіча — старшынёй Жыткавіцкага райвыканкама;

Сілівончыка Паўла Аляксандравіча — старшынёй Нараўлянскага райвыканкама;

Гваздзя Сяргея Аляксандравіча — старшынёй Калінкавіцкага райвыканкама;

Альшэўскага Дзяніса Аляксандравіча — старшынёй Зэльвенскага райвыканкама;

Хоміча Генадзя Баляслававіча — старшынёй Слонімскага райвыканкама;

Крупко Івана Іванавіча — старшынёй Мінскага райвыканкама;

Салаўя Генадзя Міхайлавіча — старшынёй Нясвіжскага райвыканкама;

Ломскага Аляксандра Зіноўевіча — старшынёй Клецкага райвыканкама;

Козела Анатоля Станіслававіча — старшынёй Крупскага райвыканкама;

Пархамовіча Руслана Віктаравіча - намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама;

Чачухі Сцяпана Уладзіміравіча - старшынёй Глускага райвыканкама;

Гатоўчыка Дзмітрыя Уладзіміравіча - старшынёй Дрыбінскага райвыканкама;

Моўчана Андрэя Леанідавіча — дырэктарам Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму;

Барысенку Алега Леанідавіча - генеральным дырэктарам ААТ «Гомельтранснафта Дружба»;

Карачэўскага Уладзіміра Міхайлавіча - генеральным дырэктарам РУП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»;

Кавальчука Аляксандра Аляксандравіча — членам Мінскага аблвыканкама;

Шчарбачэні Ігара Уладзіміравіча — членам Магілёўскага аблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера