Знайсці
05.03.2018 / 13:0018РусŁacБел

40-гадовы жыхар Пінска забіў маці і тры ночы паліў у печы яе цела

У Пінску высвятляюцца абставіны гібелі мясцовай жыхаркі, якая знаходзілася ў вышуку як зніклая без вестак. Па падазрэнні ў забойстве затрыманы яе 40-гадовы сын, піша Tut.by.

26 лютага ў Пінскі ГАУС з заявай аб знікненні без вестак маці звярнуўся жыхар Пінска. Ён растлумачыў, што ў пачатку лютага яго 75-гадовая маці забрала свае рэчы і накіравалася ў невядомым яму кірунку.

Праваахоўнікі выказалі здагадку, што знікненне жанчыны можа мець крымінальны характар.

Пазней мужчына прызнаўся, што ў ноч з 3 на 4 лютага ў ходзе сваркі ён штурхнуў маці, у выніку чаго яна стукнулася галавой аб сметніцу. Увечары ён пабачыў, што маці памерла. Тры ночы мужчына спальваў яе цела ў хатняй печы. Мужчына пазбаўляўся ад рэшткаў па частках.

У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа за забойства. Цяпер падазраваны знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Раней ён судзімы не быў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера