Знайсці
05.03.2018 / 11:559РусŁacБел

Новыя падрабязнасці трагедыі ў Смаргоні: муж выліў жонцы ў твар кіслату

28 лютага ў Смаргоні адбылася шакуючая гісторыя. 59-гадовы мужчына катаваў жонку, а калі яна збегла, закрыўся ў хаце і забіў сябе.

Мясцовыя жыхары расказвалі, што мужчына выразаў жонцы на лбе нецэнзурнае слова і рэзаў геніталіі.

Гэту інфармацыю не каментуюць ані следчыя, ані пракуратура.

Але намеснік пракурора Смаргонскага раёна Сяргей Кавальчук агучыў новыя падрабязнасці здарэння:

«Паводле папярэдняй версіі, паміж мужам і жонкай адбылася сварка на глебе рэўнасці. У кватэры захоўвалі электраліт — вадкасць на аснове сернай кіслаты для запраўкі акумулятараў. Следства папярэдне высветліла, што мужчына збіў былую жонку, потым плюхнуў электралітам ёй у твар, затым нажом парэзаў ёй сцягно».

У той жа кватэры жыў і дарослы сын пары. Усё здарылася, калі ён ужо сышоў на працу.

Сёння жанчына ў бальніцы. Яна працавала выхавацелькай у мясцовым дзіцячым садку. Мужчына быў беспрацоўным, меў праблемы са здароўем (а па чутках, і з псіхікай). Пара была разведзеная, але жыла разам.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера