Знайсці
05.03.2018 / 11:466РусŁacБел

Сіноптыкі распавялі, калі маразы аслабеюць. Ужо хутка

У аўторак ноччу па заходняй частцы краіны тэмпература паветра складзе 6—12°C марозу, па ўсходняй панізіцца да мінус 13 - мінус 18°C.

Днём будзе 1-6°C ніжэй за нуль, толькі па паўднёвым захадзе тэмпература павысіцца да нуля - +1.

У Мінску ноччу да мінус 10°C, днём мінус 2—4°C.

«У далейшым атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы, прынясуць ападкі і больш цёплае паветра. Так што маразы аслабеюць, а па паўднёвым захадзе краіны чакаецца адліга», - паведамілі БелТА ў Белгідрамеце.

У сераду, 7 сакавіка, тэмпература паветра ўначы складзе 3-9°C марозу, днём чакаецца ад нуля да мінус 5,

у паўднёва-заходніх раёнах будзе крыху цяплей: ноччу — ад нуля да мінус 2°C, удзень —1—3°C цяпла.

У Мінску ноччу і раніцай чакаецца да мінус 5°C

У чацвер, 8 сакавіка, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе з дажджом. На дарогах галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы складзе 2—8°C марозу, па паўднёвым захадзе — каля нуля, днём прагназуецца ад мінус 4°C да +2°C, па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці паветра прагрэецца да 3—5°C вышэй за нуль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера