Знайсці
05.03.2018 / 10:2283РусŁacБел

Статкевіч і Афнагель будуць ладзіць шэсце на 25 Сакавіка

Прадстаўнік «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель заявіў у фэйсбуку, што збіраецца ўдзельнічаць у святочным шэсці на Дзень Волі.

«Улады вымушаныя ісці на саступкі па Дню Волі і пойдуць на іх. Але для гэтага патрэбная цвёрдая і рашучая пазіцыя ўсіх арганізатараў акцыі 25 Сакавіка. Палітычны складнік святкавання #БНР100 — масавае святочнае шэсце па цэнтральным праспекце Мінска — гэта дэманстрацыя нашай гатоўнасці бараніць незалежнасць краіны. Пакуль што мы можам мірным шляхам пераканаць ворагаў Беларусі, што сюды лезці ня варта. Калі не праявім цвёрдасць, святкаваць у хуткім часе ня будзе чаго».

«25 сакавіка будзе і святочны канцэрт, і святочная дэманстрацыя, — мяркуе ён, — Ніхто не забароніць кожнаму з нас адзначыць наш Дзень Волі так, як мы хочам. Рыхтуйце сцягі і добры настрой!»

Такой жа пазіцыі прытрымліваецца палітык Мікола Статкевіч і ягоныя прыхільнікі.

Большасць апазіцыйных партый і рухаў дамовіліся праводзіць 25 Сакавіка святочны канцэрт каля Опернага тэатра ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера