Знайсці
08.02.2018 / 12:094РусŁacБел

І тут службовая сабака Герда паўторна ўзяла след: хлопец абакраў царкву ў Бабры

У ноч на 6 лютага быў здзейснены крадзёж з праваслаўнага храма ў пасёлку Бобр (Крупскі раён). Міліцыя па гарачых слядах затрымала падазраванага. Пра гэта паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Службова-вышуковая сабака Герда аддзела Дэпартамента аховы ўзяла след, але ён згубіўся ля першай жа буйной дарогі.

Паралельна працавалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку. Менавіта да іх паступіла інфармацыя аб тым, што нядаўна ля аднаго з дамоў пасёлка быў заўважаны падазроны немясцовы мужчына з торбамі. На месца выехалі аператыўнікі. Незнаёмца затрымаць ужо не паспелі, затое знайшліся яго сляды.

Герда зноў узяла след, на гэты раз ужо больш упэўнена. Група ўслед за сабакам ішла да ўскраіны пасёлка. Ужо на полі міліцыянты ўбачылі фігуру чалавека з цяжкімі торбамі. Мужчына рухаўся ў кірунку вёскі Пліса. Неўзабаве яго затрымалі. У яго торбах былі знойдзена скрадзенае — царкоўныя рэчы і будаўнічыя інструменты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031