Знайсці
05.02.2018 / 22:4112РусŁacБел

У жыхароў гістарычнай часткі Магілёва пачалі без апавяшчэння здымаць спадарожнікавыя антэны

Магілёўскае ЖЭУ-1 пайшло на жорсткія меры: сёння ва ўласнікаў кватэр у гістарычнай частцы Магілёва без папярэджання знялі ўсталяваныя самавольна антэны-«талеркі», паведамляе «Магілёў-анлайн».

Устаноўка антэн, кандыцыянераў і іншых канструкцый на фасадах у гістарычным цэнтры горада выключна па ўзгадненні з гарадскімі ўладамі — гэта агульнапрынятая сусветная практыка, а ў многіх краінах такая ўстаноўка наогул забароненая.

З іншага боку, у Беларусі пакуль падобныя жорсткія меры амаль не практыкуюцца, а сацыяльныя сеткі Магілёва літаральна мільгаюць фотаздымкамі камунальных праблем, у дачыненні да якіх тыднямі, а то і месяцамі з боку гарадскіх службаў няма ніякай рэакцыі.

Магілёў-анлайн

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031