Знайсці
05.02.2018 / 14:4142РусŁacБел

Міністэрства культуры дазволіла камедыю «Смерць Сталіна»: паказы з 8 лютага

Сёння стала вядома, што Міністэрства культуры Беларусі не пярэчыць супраць пракату фільма «Смерць Сталіна». Пра гэта TUT.BY паведаміў начальнік упраўлення па кінематаграфіі Мінкульта Аляксандр Рыдван.

- У ходзе прагляду фільма «Смерць Сталіна» спецыялістамі міністэрства парушэнняў заканадаўства РБ не выяўлена. Накіроўваць фільм у рэспубліканскую экспертную камісію (па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасці) лічым немэтазгодным. Заўваг па далейшым пракаце фільма на тэрыторыі РБ ў міністэрства не маецца, - сказаў на заканчэнне Рыдван.

У мінскім пракаце фільм выйдзе 8 лютага. Карціну пакажуць у кінатэатрах сеткі Silver Screen ў ГРЦ Galileo і Dana Mall, а таксама ў кінатэатры Falcon Club Буцік Кіно.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031