Знайсці
20.01.2018 / 11:2028РусŁacБел

Беларускія праграмісты стварылі мабільны дадатак з раскладам руху грамадскага транспарту васьмі гарадоў — ад Мінска да Жлобіна

Каманда чатырох беларускіх праграмістаў стварыла бясплатны сэрвіс ZippyBus, які месціць расклад руху грамадскага транспарту васьмі беларускіх гарадоў. Пры гэтым яны абяцаюць самую актуальную інфармацыю аб часе прыбыцця аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў. 

Сервіс даступны ў інтэрнэце па адрасе zippybus.com, а таксама для прыладаў на iOS і Android (пры карыстанні доступ да інтэрнэту не патрэбны). 

Мабільныя дадаткі часткова падтрымліваюць беларускую мову. Расклад руху пакуль даступны для Мінска, Гародні, Брэста, Баранавічаў, Пінска, Ліды, Іванава і Жлобіна, але хутка ў спісе маюць з'явіцца таксама Віцебск, Орша ды Магілёў.

Паводле словаў каманды, імі створаны ўнікальны механізм апрацоўкі раскладаў аўтапаркаў, які дазваляе штодня атрымліваць самы актуальны расклад транспарту, то бок карыстальнік сэрвісу заўсёды мае дакладны расклад руху. 

Гэты праект некамерцыйны: абсалютна бясплатны і без рэкламы. Раней ZippyBus неаднаразова трапляў у розныя рэйтынгі беларускіх мабільных дадаткаў. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031