«Satisfaction»: у Расіі курсанты-лётчыкі знялі іранічна-эратычны кліп. Імі занялася пракуратура
Курсанты Ульянаўскага інстытута грамадзянскай авіяцыі (Расія) знялі жартаўлівае відэа ў сябе ў інтэрнаце. Гэта была свайго роду копія аналагічнага роліка англійскіх курсантаў, пародыі на тупаваты відэакліп Benny Benassi — Satisfaction.
Расійскія курсанты таксама паказалі свой побыт — адзетыя ў адны трусы і фуражкі. Свой ролік яны назвалі «Як забаўляюцца пілоты паміж палётамі».
Аднак відэа выклікала рэзкую рэакцыю ўладаў. «Расавіяцыя» і пракуратура арганізавалі праверку ў сувязі з публікацыяй роліка. Апошні факт спрычыніў крытыку нават з боку Першага канала расійскага тэлебачання. Аказалася, у пракуратуры не ведалі, што курсанты сцябаліся з іншага роліка ў інтэрнэце, і абвінавацілі курсантаў у прапагандзе гомасэксуалізму.
У адказ на сайце change.org ідзе збор подпісаў у падтрымку курсантаў: «За бяскрыўдную пародыю не павінны адлічваць!» — гаворыцца ў петыцыі.
Вось ранейшая пародыя англійскіх вайсковых курсантаў:
А гэта той арыгінальны ролік Benny Benassi «Satisfaction», які выклікаў пародыі: