Знайсці
09.01.2018 / 14:4112РусŁacБел

Макс Корж правёў навагоднія святы на Палессі, дзе падпяваў па-беларуску ВІДЭАФАКТ

Cпявак Макс Корж ў сваім інстаграме падзяліўся цэлай серыяй відэаролікаў пра тое, як з сябрамі і сям’ёй правёў зімовыя святы на Палессі.

Макс Корж, які нарадзіўся ў Лунінцы, карыстаючыся міні-канікуламі пасля чарговага паспяховага збору «Мінск-Арэны», паказаў фанатам месцы свайго юнацтва.

У адным з відэа ён гуляе па родным горадзе і каментуе: «Мая маладосць прайшла, яе ўжо не вярнуць, правёў яе вось у такіх маляўнічых месцах. Вы скажаце: якія ж гэта маляўнічыя месцы — гэта проста кавалак гаўна з брудам? А я скажу: «У мастацтве вы нічога не вырашаеце».

Але найбольш атмасферным атрымалася відэа, дзе Макс з сябрамі спачатку пад спевы палескіх бабулек, а пасля пад «Польку беларускую» у выкананні «Сяброў» смажыць на вогнішчы сала і хлеб і размаўляе «па-лунінецку», як яны называюць гэта самі.

Макс дзеліцца, што сваю жонку ён заўсёды называе менавіта «жонкай», а не «женой».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера