Знайсці
16.12.2017 / 11:229РусŁacБел

Міністр Раўкоў пабываў на прыняцці прысягі ў Печах

Больш за 2,4 тыс. навабранцаў прынялі прысягу ў навучальным цэнтры ў Барысаве, перадае БЕЛТА.

На ўрачыстым рытуале прыняцця прысягі ў 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў у Печах пад Барысавам прысутнічаў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.

Архіўнае фота.

Перад прысягай ў навучальным цэнтры прадстаўнікі Мінабароны і камандзіры падраздзяленняў цэнтра правялі сустрэчы з роднымі і блізкімі навабранцаў. Бацькі ваеннаслужачых змаглі азнаёміцца з умовамі побыту і пражывання, арганізацыяй харчавання і з узорамі ваеннай формы адзення, а таксама атрымаць адказы на ўсе іх пытанні.

Як паведаміў нядаўна міністр абароны Андрэй Раўкоў, пасля гібелі салдата Аляксандра Коржыча ў Печах пачата рэалізацыя мер кадравага, тэхнічнага, арганізацыйнага характару ў дачыненні да вайсковай часткі 72-га аб'яднанага вучэбнага цэнтра.

Пасля заканчэння ўрачыстага мерапрыемства вайскоўцы новага папаўнення адправіліся ў першае ў іх ваенным жыцці звальненне.

Словы прысягі сёння прамаўляюць больш за 7,5 тыс. прызваных на тэрміновую ваенную службу маладых людзей і больш за 1,5 тыс. прызваных на службу ў рэзерве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031