Знайсці
23.11.2017 / 19:0840РусŁacБел

Шуневіч паказаў хакейныя клюшкі, зробленыя зняволенымі. Лукашэнка даў указанні, як іх удасканаліць

Аляксандр Лукашэнка сёння, прымаючы з дакладам старшыню назіральнай рады ХК «Дынама-Мінск», міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, азнаёміўся з узорамі хакейных клюшак айчыннай вытворчасці, піша БелТА.

Клюшкі былі зробленыя на базе крымінальна-выканаўчай сістэмы МУС. Практычна ўсе падобныя ўстановы, адзначыў Ігар Шуневіч, валодаюць неабходнымі вытворчымі базамі. «Адна з клюшак драўляная з лакалізацыяй 100%, другая — пластыкавая з лакалізацыяй парадку 50%, — расказаў міністр».

Кошт драўлянай клюшкі складзе каля 36 рублёў.

Міністр дадаў, што кіраўнік дзяржавы, ацаніўшы якасць хакейных снарадаў, даў даручэнне трохі удасканаліць іх. У прыватнасці, на думку Лукашэнкі, неабходна паменшыць шырыню пяра клюшкі з дрэва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера