У Віцебску вуліцу Цэнтральную перайменавалі ў гонар Аляксандра Авечкіна
Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў перайменаваў 15 вуліц. Справа ў тым, што ў склад Віцебска ўвайшоў пасёлак Руба, і давялося змяняць аднолькавыя назвы.
Віцебск. Фота Сяргея Гудзіліна.
Напрыклад, вуліцу Цэнтральную перайменавалі ў гонар Аляксандра Авечкіна — колішняга дырэктара мясцовага прадпрыемства «Маналіт».
Замест безаблічнай Маладзёжнай будзе вуліца Пятра Нікіфарава, савецкага лётчыка-аса. Замест Дачнай — вуліца акцёра і рэжысёра Фёдара Шмакава. Апроч таго, адзначаныя імёны Данііла Райцава, Мікалая Самаркіна, Леаніда Філіпенкі.
А ў былой Рубе з’явяцца Вербная, Даламітавая, Пясчаная, Ціхая, Крынічная і Лазурная.
0
1
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Ваўка, які наводзіў страх на вуліцах Віцебска, забілі
 3
Сталініст з Талачынскага раёна абурыўся практыкай, за якую ў Беларусі асудзілі тысячы чалавек
 3
У Беларусі за год знайшлі амаль 1000 карупцыянераў. Пракуратура назвала гэта поспехам
 1
Лукашэнка загадаў скончыць пасяўную да 9 мая
 3
Беларуская нафтаперапрацоўка нясе вялізныя страты
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера