Чаму не трэба саступаць месцы ў грамадскім транспарце пажылым людзям
Брытанскія навукоўцы на чале з прафесарам з Оксфарда кажуць, што праезд у грамадскім транспарце з'яўляецца выдатнай фізічнай трэніроўкай для пажылых людзей, паведамляе The Independent.
Навукоўцы прапануюць старым не шукаць лёгкіх шляхоў і не пазбягаць фізічнай актыўнасці ў тых выпадках, калі тое магчыма і калі дазваляе здароўе.
«Мы павінны прапагандаваць актыўнасць у старасці і не прапаноўваць пажылым людзям прысесці. Не дапамагайце ім падымацца па лесвіцы і падумайце двойчы, перш чым адмаўляцца ад свайго месца ў аўтобусе на карысць пажылога чалавека. Праезд стоячы — выдатнае практыкаванне ў старасці», — заявіў прафесар Муір Грэй.
«Шмат хвароб ў познім перыядзе жыцця адбываецца не праз ўзрост, а з прычыны бяздзейнасці. Чым больш практыкаванняў мы робім, тым лепш», — дадала хірург-артапед са шпіталя акругі Істбоўрн Скарлет МакНалі.