Знайсці
03.11.2017 / 16:0018РусŁacБел

Заолагі знайшлі ў Інданезіі новы від самых блізкіх сваякоў чалавека

Міжнародная група заолагаў выявіла на поўначы інданезійскага вострава Суматра калонію трэцяга, раней невядомага віда арангутанаў, які ўжо цяпер знаходзіцца пад пагрозай вымірання, паведамляе часопіс Current Biology.

Фота: University of Zurich

Арангутаны з'яўляюцца аднымі з самых блізкіх родзічаў чалавека, чые продкі, як мяркуецца, аддзяліліся ад агульнага дрэва эвалюцыі вышэйшых прыматаў прыкладна 15 мільёнаў гадоў таму.

Чатыры гады таму, паведамляецца ў часопісе, жыхары паўночнай часткі выспы Суматра прынеслі ў лагер навукоўцаў парэшткі аднаго з арангутанаў, што пражываюць на тэрыторыі правінцыі Тапанулі, дзе нядаўна была знойдзена новая калонія, як меркавалася, ужо вядомага віда.

Калі ж навукоўцы ўбачылі ягоны чэрап, яны заўважылі, што той прыкметна адрозніваецца па сваёй форме, памерах і структуры ад вядомых. Гэта наштурхнула іх на думку, што дадзены прымат і калонія, у якой ён жыў, маглі быць прадстаўнікамі асобнага віду арангутанаў. Пасля праведзеных даследаванняў гэтыя здагадкі пацвердзіліся.

Лес на поўначы Суматры пастаянна высякаецца браканьерамі, і адмова ад барацьбы з імі прывядзе да поўнага знікнення гэтага віду прыматаў, заключаюць заолагі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930