Знайсці
29.09.2017 / 10:064РусŁacБел

Раварыстам могуць дазволіць ездзіць па праезнай частцы

У жылых зонах гарадоў раварыстам могуць дазволіць рухацца па выдзеленым участку праезнай часткі.

Аднак гаворка толькі пра тыя месцы, дзе гэта будзе магчыма і перш за ўсё бяспечна. Начальнік УДАІ МУС Дзмітрый Карзюк падчас прамой тэлефоннай лініі ў «СБ» распавёў, што Дзяржаўтаінспекцыя падтрымлівае такі падыход:

— У гэтым плане я падтрымліваю эксперымент, які правялі на Брэстчыне. Раварыстаў сапраўды становіцца ўсё больш, і такі крок вырашыў бы спрэчку аматараў ровараў і пешаходаў, якія дзеляць адзін тратуар. Але важны разумны падыход, бо ні да чаго добрага не прывядзе, калі на трасу з дапушчальнай хуткасцю ў 120 км/г пусціць ровары. Вельмі важна стварыць інфраструктуру, зручную для ўсіх удзельнікаў руху. Разам з тым трэба прапісаць і пэўныя патрабаванні да руху раварыстаў, а таксама адказнасць для іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930