Знайсці
19.09.2017 / 19:022РусŁacБел

У ЗША завяршылася васьмімесячная імітацыя жыцця на Марсе

Навукоўцы з універсітэта Гавайскіх выспаў заявілі аб паспяховым завяршэнні васьмімесячнага ізаляцыйнага эксперыменту HI-SEAS на схілах гары Маўна-Лоа, які імітаваў жыццё на марсіянскай базе, паведамляе Space.com.

«Мы паказалі, што доўгатэрміновыя касмічныя экспедыцыі з'яўляюцца абсалютна магчымымі для нас. Вядома, існуюць і тэхнічныя, і псіхалагічныя фактары, якія нам яшчэ трэба пераадолець, у тым ліку і з дапамогай HI-SEAS, але ўсе яны вырашальныя, калі мы прыкладзем досыць шмат намаганняў», — заявіла Лора Ларк, адна з удзельніц праекта.

Эксперымент HI-SEAS адрозніваецца ад многіх ізаляцыйных даследаванняў, у тым ліку расійскага «Марса-500», тым, што ўдзельнікі яго «экіпажа» імітуюць не палёт да Марса або Месяца, а жыццё на іх паверхні ў пастаяннай базе. Удзельнікі праекту могуць пакінуць межы базы ў любы момант, праўда, для гэтага ім давядзецца надзець скафандр.

Жыццё на базе, як распавядае прэс-служба ўніверсітэта, максімальна набліжанае да марсіянскага: існуе 20-хвілінная затрымка ў сувязі з «Зямлёй», удзельнікі экспедыцыі атрымліваюць ваду і прадукты толькі адзін раз у некалькі месяцаў, і выконваюць усе меры бяспекі, якія могуць прымяняцца пры стварэнні базы НАСА на Марсе.

Дадзены праект спансуецца НАСА ўжо пяць гадоў, і ў яго рамках было праведзена ўжо чатыры «экспедыцыі» на Марс, якія працягваліся ад некалькіх месяцаў да года. Апошні такі эксперымент завяршыўся ў жніўні 2016 года, а гэты эксперымент пачаўся напрыканцы лютага.

У ім бралі ўдзел чатыры мужчыны і дзве жанчыны, якія пагадзіліся правесці ў поўнай ізаляцыі ад астатняга свету восем месяцаў. Сярод іх ёсць як прафесійныя навукоўцы (біёлаг, інжынер-ракетчык і спецыяліст у даследаванні космасу), так і простыя добраахвотнікі — праграмістка з Google, інжынер з кампаніі «Боінг» і пісьменнік-фрылансер.

У рамках бягучай экспедыцыі навукоўцы зрабілі ўпор на аўтаномнасць жыцця на Марсе і правядзенні навуковых даследаванняў паверхні «чырвонай планеты». Вынікі гэтых эксперыментаў, як спадзяюцца ў НАСА, дапамогуць падрыхтавацца да стварэння рэальнай базы на Марсе або Месяцы.

Дарэчы, хутка пачнецца набор кандыдатаў для новага эксперыменту. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031