Знайсці
11.09.2017 / 11:56РусŁacБел

Мінздароўя: Сёлета з'явіўся новы штам грыпу

У 2017 годзе ў Беларусі плануюць прышчапіць супраць грыпу не менш за 40% насельніцтва краіны, г.зн. больш за 3,8 млн чалавек, паведамляе Tut.by са спасылкай на сайт Міністэрства аховы здароўя.

Па прагнозах Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) у гэтым эпідэмічным сезоне на тэрыторыі Паўночнага паўшар'я будуць цыркуляваць тры штамы віруса грыпу, папярэджвае Міністэрства аховы здароўя.

Адзін з іх новы новы, які раней не цыркуляваў шырока, і імунітэт да яго ў насельніцтва не сфармаваны: A/Michigan/45/2015 (H1N1) pdm09-like virus.

Два штамы віруса аналагічныя леташнім: A / Hong Kong / 4801/2014 (H3N2) - like virus, B / Brisbane / 60 / 2008- like virus (B / Victoria lineage).

У 2017 годзе ў Беларусі бясплатна будуць прышчапляць расійскай вакцынай «Грыпол плюс», а за сродкі прадпрыемстваў, арганізацый і грамадзян - таксама расійскай «Ультравак», нідэрландскай «Інфлювак» і французскай «Ваксігрып». Вакцынацыя павінна завяршыцца да 1 снежня.

Паводле Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031