Знайсці
05.09.2017 / 15:06РусŁacБел

У Шумілінскім раёне аўтамабіль патануў разам з кіроўцам

Следчыя Шумілінскага раённага аддзела СК праводзяць праверку па факце гібелі кіроўцы ў вадаёме-копанцы паблізу вёскі Будобаль, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Здарэнне адбылося 2 верасня каля 21.00. Жыхар хутара каля вёскі Будобаль разам са сваякамі і знаёмымі чысціў сажалку, размешчаную ў 350 метрах ад дома. Трагедыя здарылася, калі 31-гадовы гаспадар пад'ехаў на загружанай дровамі машыне да вадаёма-копанцы. «Фіят» заехаў у яго і схаваўся пад вадой. Відавочцы паведаміл аб здарэнні ў экстранныя службы. Аднак выратаваць мужчыну, які знаходзіўся ў машыне адзін, не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031