Знайсці
05.09.2017 / 13:467РусŁacБел

У Брэсцкай вобласці за суткі прапалі шэсць грыбнікоў

У Брэсцкай вобласці за суткі зніклі шэсць грыбнікоў, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Паведамленні аб зніклых у лесе сваяках паступілі з Баранавіцкага і Ганцавіцкага раёнаў. У выніку аператыўна арганізаваных пошукаў пяць чалавек удалося знайсці.

А вось з 85-гадовым грыбніком з Ганцавіцкага раёна адбыўся няшчасны выпадак.

Жыхар вёскі Макаў 1932 года нараджэння адправіўся 3 верасня ў лес у грыбы і дадому не вярнуўся. Спачатку сваякі спрабавалі самастойна адшукаць дзядулю. Раніцай 4 верасня яны звярнуліся па дапамогу ў мясцовае аддзяленне міліцыі. Праз некалькі гадзін труп пенсіянера быў знойдзены пошукавай групай РАУС у меліярацыйным канале паблізу роднай вёскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031