Знайсці
07.08.2017 / 14:253РусŁacБел

Расія збіраецца скараціць залежнасць ад даляра ў адказ на санкцыі

Расія скароціць залежнасць сваёй эканомікі ад даляра ў адказ на новыя санкцыі ЗША. Пра гэта 7 жніўня ў інтэрв'ю выданню «Международная жизнь» заявіў намеснік кіраўніка МЗС Расіі Сяргей Рабкоў.

«Эканоміка будзе нагадваць пра сябе і ў добрым, і ў дрэнным сэнсе. Мы, вядома, актывізуем працу, звязаную з імпартазамяшчэннем, скарачэннем нейкай залежнасці ад амерыканскіх плацежных сістэм, ад даляра як разліковай валюты і гэтак далей», — сказаў дыпламат.

Ён дадаў, што гэта «становіцца надзённай неабходнасцю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031