Знайсці
06.08.2017 / 09:15РусŁacБел

Вялікабрытанія гатовая заплаціць 40 млрд еўра за выхад з ЕС

Брытанскія СМІ са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе заявілі пра гатоўнасць краіны заплаціць 40 млрд еўра ў кошт пагашэння фінансавых абавязальніцтваў па выхадзе з Еўрасаюза.

Па так званым «рахунку за Brexit» нарэшце з'явілася яснасць. Брытанскія чыноўнікі заявілі, што пасля таго як была агучана канкрэтная лічба — 36 млрд фунтаў стэрлінгаў, ці каля 40 млрд еўра, намеціўся выхад з тупіка, у які зайшоў перамоўны працэс.

Разам з тым адзначаецца, што Вялікабрытанія гатовая ўнесці дадзеную суму, толькі калі ЕС залічыць яе ў якасці адной з умоў будучай дамовы, якая ўключае гандлёвае пагадненне.

Нагадаем, яшчэ ў маі заяўлялася аб тым, што афіцыйны Брусэль выставіў патрабаванне аб выплаце 100 млрд еўра ў рамках выканання раней узятых на сябе Брытаніяй абавязальніцтваў. Канчатковы «рахунак» пакуль так і не быў выстаўлены, аднак эксперты пэўныя, што ён будзе вагацца ў межах ад 60 да 100 млрд еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера