Знайсці
26.07.2017 / 20:324РусŁacБел

Джэймс Кэмеран хоча зняць новую трылогію пра Тэрмінатара

Рэжысёр «Тытаніка» і «Аватара» Джэймс Кэмеран заявіў аб планах зняць новую трылогію пра Тэрмінатара, паведамляюць інфармагенцтвы.

Цяпер Кэмеран вядзе перамовы з Дэвідам Элісанам, уладальнікам франшызы, аб тым, што па амерыканскіх законах у хуткім часе правы на Тэрмінатара пяройдуць знакамітаму рэжысёру. Па словах Кэмерана, і ён, і Элісан схіляюцца да абнаўлення фільмаў пра папулярнага персанажа.

Апошняя, пятая частка «Тэрмінатар: Генезіс» з'явілася на вялікім экране ў 2015 годзе. Аднак пасля яе выхаду кінакампанія-вытворца заявіла, што больш не будзе фінансаваць франшызу «Тэрмінатар».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031