Удзельніцы «Еўрабачання» ад Македоніі бойфрэнд зрабіў прапанову ў жывым эфіры ВІДЭА
Удзельніцы «Еўрабачання—2017» зрабілі прапанову рукі і сэрца проста падчас другога паўфіналу песеннага конкурсу.
Падчас чакання вынікаў галасавання ў другім паўфінале вядучаму Цімуру Мірашнічэнку прадстаўніца Македоніі — Яна Бурчэска — прызналася, што чакае дзіця. Будучы бацька па імені Аляксандр сядзеў з ёй побач.
Калі вядучы перадаў яму мікрафон, Аляксандр стаў на калена перад спявачкай і зрабіў ёй прапанову рукі і сэрца. Дзяўчына расплакалася ад нечаканасці і адказала «Так».
Вядучы адзначыў, што ў жывым эфіры конкурсу прапанову рукі і сэрца зрабілі ўпершыню за гісторыю «Еўрабачання».
0
0
0
0
0
0
Памятаеце беларускую афіцыянтку, якая стала жонкай шэйха з Дубая? Вось як склалася жыццё герояў гэтай казкі
 39
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Парыжы арыштавалі Жэрара Дэпард'ё
 2
«Хай гэтая Гюльчатай адкрые тварык». Сярод допісаў у КДБ, выкладзеных «Кіберпартызанамі», выявіўся і ліст Фядуты
 6
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера