Знайсці
04.05.2017 / 16:1827РусŁacБел

Следчы камітэт: Прычынай двайнога забойства ў Слоніме была не электронная цыгарэта, а доўгі канфлікт

16-гадовы хлопец, які падазраецца ў забойстве дзядулі і бабулі ў Слоніме, заключаны пад варту. Пра гэта ў эфіры «Альфа Радыё» паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Паводле яе слоў, расследаванне рэзананснай крымінальнай справы працягваецца.

— Цяпер ужо ёсць некаторыя вынікі і высновы. Інфармацыя пра тое, што злачынства нібыта было здзейснена праз электронную цыгарэту, не адпавядае рэчаіснасці. З улікам таго, што падлетак дапытаны і праведзена праверка паказанняў на месцы злачынства, можна казаць аб цэлым комплексе прычын. Канфлікт развіваўся, быў досыць доўгім. І сказаць, што падставай паслужыла менавіта электронная цыгарэта, будзе няслушным, — сказала афіцыйны прадстаўнік ведамства.

Юлія Ганчарова таксама паведаміла, што сёння пракурор задаволіў хадайніцтва следчых аб прымяненні ў дачыненні да непаўналетняга меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Акрамя таго, афіцыйны прадстаўнік СК удакладніла, што падчас праверкі паказанняў на месцы злачынства падлетак паказаў, як ажыццяўляў забойства сваякоў.

Цяпер следчыя праводзяць допыты сведкаў: педагогаў, сяброў і знаёмых падазраванага. Прызначаны шэраг экспертыз: судова-медыцынская, крыміналістычная і комплексная псіхолага-псіхіятрычная.

— Цяпер асноўная працоўная версія, што двайное забойства здзейсніў менавіта падлетак. Але пакуль ён падазраваная асоба, а не абвінавачаная, — падагульніла Юлія Ганчарова.

sb.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031